Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У Крамлі канстатуюць, што падчас апошняй пратэснай акцыі праваахоўныя органы дзейнічалі карэктна, выказалі надзею, што і ў далейшым прыхільнікі апазіцыі не будуць правакаваць сілавікоў на жорсткія дзеянні, піша Інтэрфакс.

«Мы можам канстатаваць, што не было ніякіх правакацый з боку мітынгоўцаў. Сілы правапарадку вельмі карэктна выконваюць свае абавязкі», — сказаў журналістам у панядзелак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, «дзякуй Богу, розныя мітынгі праходзяць без таго, каб прыводзіць іх да беспарадкаў». «Адпаведна, гэта не змушае праваахоўнікаў прымяняць жорсткія меры. Спадзяёмся, што і ў будучыні ўдасца пазбегнуць і прадухіліць пры неабходнасці якія-небудзь правакацыі ў гэтай сувязі», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0