Кошт падручнікаў для школьнікаў 1—11-х класаў складзе 13,5 руб., паведамляюць «Мінск-Навіны».

Для ўсіх класаў дзейнічае адзіны тарыф. Г.зн. сума складае 0,5 базавай велічыні (цяпер БВ складае 27 руб.). Для льготных катэгорый грамадзян прадугледжана зніжка 50%, а школьнікі з сацыяльна неабароненых сем'яў кнігі атрымаюць бясплатна.

Унесці плату неабходна да 1 кастрычніка. Зрабіць гэта можна як у аддзяленнях «Беларусбанка», так і з дапамогай АРІП.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?