ba.org.ua

ba.org.ua

Былога прэм'ер-міністра Украіны Юлію Цімашэнка, што заразілася каранавірусам, падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ). Пра гэта ў аўторак, 25 жніўня, паведамляе «РБК-Украіна».

Стан лідара партыі «Бацькаўшчына» ацэньваецца як стабільна цяжкі, тэмпература не апускаецца ніжэй за 39 градусаў. Дачка і зяць Цімашэнка пераносяць каранавірус у лёгкай форме.

Аб тым, што Юлія Цімашэнка і яе родныя заразіліся каранавірусам, стала вядома 23 жніўня. Калі і пры якіх умовах палітык захварэла на COVID-19, не паведамлялася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0