Мітрапаліт Павел, фота Сяргея Гудзіліна
Святы Сінод прыняў прашэнне Патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб адстаўцы і выказаў яму падзяку за панесеныя працы, паведамляецца ў тэлеграм-канале царкоўнага дзеяча Уладзіміра Легойды.
Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі (кіраўніком БПЦ), Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар'інгорскі Веніямін з захаваннем за ім часовага ўпраўлення Барысаўскай епархіяй.
Веніямін мае рэпутацыю вельмі веруючага, малітоўнага чалавека.
Мітрапаліт Павел прызначаны кіраўніком Кубанскай мітраполіі.





