Кіраўнік МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста сустрэўся ў суботу падчас візіту ў Літву са Святланай Ціханоўскай. Пра гэта ён паведаміў у Twitter.

У Вільні кіраўнік фінскага МЗС сустракаўся са сваім літоўскім калегам Лінасам Лінкявічусам. Яны, у прыватнасці, абмяркоўвалі «важнасць супрацоўніцтва краін Паўночнай Еўропы і Балтыі».

«Я сустрэўся таксама з апазіцыйным кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай. Беларуская апазіцыя імкнецца наладзіць дыялог з урадам краіны», — напісаў Хаавіста.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?