31 жніўня днём па Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні, умераны, месцамі моцны, парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +24..+29°C, на паўднёвым усходзе +30..+33°C; у заходніх раёнах краіны +18..+23°C.

У Мінску чакаецца кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер паўднёва-заходні, парывісты. Тэмпература паветра раніцай +18..+20°C, днём +25..+27°C, увечары +18..+20°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0