Улады Германіі маюць намер у найбліжэйшы час выклікаць у МЗС пасла Беларусі ў ФРГ у сувязі з пазбаўленнем акрэдытацый замежных журналістаў, якія асвятлялі пратэсты ў беларускіх гарадах. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе паведаміла агенцтва France-Presse.

29 жніўня МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі каля 20 журналістаў замежных СМІ. У прыватнасці, супрацоўнікаў нямецкага тэлеканала ARD і медыягрупы Deutsche Welle, брытанскай медыягрупы Бі-бі-сі, агенцтваў Associated Press, Reuters, France-Presse, «Радыё Свабода» і інш.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?