Лілія Уласава. Фота Медыяцыя Еўропа-Азія
Каля паўгадзіны таму была затрымана член Каардынацыйнай рады Лілія Уласава. Пра гэта напісаў Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале.
Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі ДФР КДК. Адбыўся ператрус у яе доме.
Затрыманне адбылося напярэдадні пасяджэння пашыранага складу Каардынацыйнай рады.
Хто такая медыятар Лілія Уласава, якая ўвайшла ў кіраўніцтва Каардынацыйнай рады?





