Архіўнае фота

Архіўнае фота

Журналістаў «Белсата» Кацярыну Андрэеву і Максіма Калітоўскага, якіх затрымалі падчас стрыму з суботняга Жаночага марша, пакінула да суда на Акрэсціна, паведамляе БАЖ.

Кацярына Андрэева паведаміла сваякам, што на іх склалі па два пратаколы паводле арт. 22.9 («Парушэнне закона аб СМІ») і 23.4 («Непадпарадкаванне міліцыі») КаАП.

Міліцыянер, які складаў пратаколы, заявіў, што судзіць іх будуць толькі ў аўторак 15 верасня. Да гэтага часу журналісты застануцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0