Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Прэс-служба МУС паведамляе ў тэлеграм-канале, што ў суботу ў «падтрымку міру, бяспекі і спакою» (г.зн. праўладных) адбылося 7 масавых мерапрыемстваў у трох рэгіёнах краіны. У іх узялі ўдзел больш за 50 тысяч чалавек.

А вось агульная колькасць удзельнікаў 12 пратэстных акцый, якія прайшлі ў 5 рэгіёнах краіны, на думку міліцыі, не перавысіла 1700 чалавек. Пры гэтым у сталіцы несанкцыянаваныя мерапрыемствы адзначаліся ў некалькіх месцах.

Агулам «за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах» затрымана 114 грамадзян (з іх у Мінску — 99). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 87 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0