Міністры замежных спраў краін ЕС, як чакаецца, узгодняць ўвядзенне санкцый па Беларусі на сустрэчы 21 верасня.
Пра гэта паведаміў у нядзелю ў інтэрв'ю брытанскай газеце Financial Times вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
Ён дадаў, што ўключэнне ў санкцыйны спіс Аляксандра Лукашэнкі — гэта пытанне, «якое будзе абмяркоўвацца».