Минск. Демонстранты сломали традиционный сценарий воскресных демонстраций. «Марш Героев» двинулся в Дрозды — элитный квартал с одной из резиденций Лукашенко и домами высшей номенклатуры.

Людзі дайшлі нават да дома Лідзіі Ярмошынай і пакінулі там плакаты і падарункі.

Сілавікі спрабавалі сарваць марш да яго пачатку, масава затрымліваючы людзей у пунктах збору. Пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў і хвасты калон у часе пасляпратэстных зачыстак. Паводле звестак МУС, у краіне затрымалі 774 чалавекі.

Затрыманні, аднак, не паўплывалі на колькасць дэманстрантаў — іх, як і тыдзень таму, ізноў агулам былі сотні тысяч. У асноўнай калоне на піку было больш за 150 тысяч чалавек (дэманстранты прайшлі туды і назад каля 20 км, не ўсе вытрымліваюць маршрут цалкам). Яшчэ 10 тысяч было ў калоне, якая ішла па Нававіленскай на Дразды з паўночнага боку і была разагнаная АМАПам. Яшчэ каля 8 тысяч было ў групе дэманстрантаў, якая сабралася за Мінск-Арэнай і таксама была рассеяная.

Затрыманні адбываліся на этапе збору ў Грушаўцы, на Маякоўскага, Залатой Горцы, на Мельнікайце, каля Мінск-Арэны, на Нававіленскай. На этапе разыходжання — каля метро Пушкінская. 

Не паўплывалі затрыманні і на абсалютна мірны характар шэсця. Аднак сусветныя СМІ зноў абышлі драматычныя карцінкі палявання на людзей у беларускай сталіцы.

Брэст. Праз цэнтр горада прайшла шматтысячная калона пратэстоўцаў. У адказ на блакаванне сілавікамі плошчы Леніна пратэстоўцы занялі скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Яны вадзілі карагоды і паводзілі сябе выключна мірна. Каб разагнаць іх, сілавікі ўпершыню ўжылі вадамёт.

Гродна. Да пяці тысяч чалавек выйшлі на вуліцы і тут. Улады зноў адказалі затрыманнямі. Здаецца, затрымана было каля ста чалавек.

У некаторых гарадах зашкальвалі эмоцыі. У Жодзіне міліцыянт ударыў у твар жанчыну, якая здымала праваахоўнікаў на тэлефон.

Пратэсты ў рознай форме адбыліся ў Віцебску, Магілёве, Лідзе, Наваполацку — тут дэманстранты аказалі супраціў спробе затрыманняў, Маладзечне, Пінску, іншых гарадах.

Ізноў горача было журналістам. Падчас хапуна каля плошчы Якуба Коласа была затрыманая галоўная рэдактарка dev.by Наталля Правалінская, а таксама журналіст «Белсата» Арцём Лява. Калі дэманстранты разыходзіліся, сілавік штурхнуў з парапета фотакарэспандэнта ТАСС. Увечары ж у пабе затрымалі фатографа Аляксандра Васюковіча і пазаштатнага карэспандэнта TUT.BY Уладзіміра Грыдзіна — іх там затрымлівалі мэтава, іншых наведнікаў не чапалі.

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка кіруецца ў Сочы на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным на фоне пратэстаў, якія не згасаюць ужо пяты тыдзень, захоўваючы мірны і не антырасійскі характар.

Атмасферу Мінска 13 верасня найлепш перадае відэа, як бабулькі ў трамваі адчайна спрабуюць папярэдзіць дэманстрантаў, што ззаду набліжаюцца сілавікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0