Святлана Ціханоўская ў нядзелю ў жывым эфіры YouTube зноў заклікала пратэстоўцаў не ўжываць сілу ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

«У гісторыі ёсць мноства прыкладаў, калі мірныя рэвалюцыі прыводзілі да звяржэння рэжыму, — сказала Ціханоўская. — А ўлічваючы, як моцна гэтага прагне беларускі народ, у нас усё атрымаецца. У нас прынцыповая пазіцыя — нельга адказваць гвалтам на гвалт».

Галоўнай мэтай Каардынацыйнай рады Ціханоўская назвала арганізацыю новых выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0