«Федэрацыя хакея Беларусі правяла велізарную працу па заяўцы на правядзенне чэмпіянату свету сумесна з Латвіяй. Пасля таго як мы атрымалі гэта пераважнае права, сталі працаваць у гэтым кірунку разам. Аднак сёння ў Латвіі спрабуюць палітызаваць спорт, — сказаў кіраўнік ФХБ Дзмітрый Баскаў. —

Што ж тычыцца спартыўнага складніка, то ў нас добрыя кантакты з Латвійскай Федэрацыяй хакея, Міжнароднай федэрацыяй хакея. Сёння няма перадумоў для таго, каб не правесці адзін з найлепшых чэмпіянатаў свету.

Сёння не разглядаецца сцэнар правядзення ЧС-2021 па хакеі самастойна. Але мы правялі такі выдатны чэмпіянат свету ў 2014 годзе, таму разумеем, што нам хопіць сіл і інфраструктуры, каб зноў правесці ЧС асобна», — цытуе Баскава «Трыбуна».

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ўрад Латвіі звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF) з лістом, у якім выказаў просьбу правесці чэмпіянат свету па хакеі 2021 года з іншай краінай.

Ва ўрадзе Беларусі заяўлялі, што гатовыя праводзіць чэмпіянат самастойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0