Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына не знаходзілася ў сваім доме ў Драздах, куды ў нядзелю ўвечары дайшла частка дэманстрантаў, і ўвогуле ў ім не пражывае. Пра гэта TUT.BY распавялі ў прыёмнай Ярмошынай.

— Лідзія Міхайлаўна ў той момант не знаходзілася ў доме, і яна там не жыве. Астатніх каментароў не будзе, — сказалі ў прыёмнай кіраўніцы ЦВК.

13 верасня з калоны, якая ішла па праспекце Пераможцаў, частка пратэстуючых прайшла ў Дразды, дзе жывуць беларускія чыноўнікі. Некаторыя дэманстранты дайшлі да дома Лідзіі Ярмошынай і пакінулі перад ім плакаты і «сімвалічныя падарункі». Калі людзі сталі адыходзіць ад дома кіраўніцы ЦВК, пад'ехалі аўтобусы без нумароў і пачаліся затрыманні, якія трапілі на відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0