Сябры журы вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію. У яго ўвайшлі 6 кніг:

  1. Андрэй Адамовіч. Песня пра Цімура. Янушкевіч, Мінск, 2019.
  2. Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Мінск, 2019.
  3. Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019.
  4. Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019.
  5. Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Мінск, 2019.
  6. Ганна Севярынец. Гасцініца «Бельгія». Рэгістр, Мінск, 2019.

У журы прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі Ала Брадзіхіна, літаратуразнаўца, выкладчыца; Наста Грышчук, літаратурны крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Вера Жыбуль, літаратуразнаўца, паэтка, перакладчыца; Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры; Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца, крытык.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы.

У мінулым годзе яе атрымаў Ілля Сін за кнігу «Libido».

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кастрычніку. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера