У Гомелі 13 верасня пасля Маршу герояў затрымалі 27 чалавек, у тым ліку траіх байкераў і іх пасажыраў. 22-гадовай медсястры, якая была пасажыркай, моцна пашкодзілі нагу, піша «Радыё Свабода».

«Нас схапілі супрацоўнікі АМАП і жорстка цягнулі ў мікрааўтобус, «сіні бус». Мяне штурхалі і пашкодзілі нагу. Аднаго майго прыяцеля білі пры затрыманні. З Цэнтральнага РАУС мяне забралі на «хуткай», дыягнаставалі расцяжэнне звязак. Цяпер я хаджу на мыліцах», — расказала Ганна Астаф’ева.

Яна напісала заяву на супрацоўнікаў АМАП. Ноччу 13 верасня Ганну ўжо апытвалі супрацоўнікі Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0