Фота Дзмітрыя Брушко, TUT.by 

Фота Дзмітрыя Брушко, TUT.by 

Пасол Беларусі ў Нідэрландах Андрэй Еўдачэнка выступіў за дыялог паміж рознымі палітычнымі сіламі ў Беларусі і асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Сваю пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі дыпламат выказаў нідэрландскаму тэлеканалу, піша TUT.by.

У інтэрв'ю мясцоваму тэлеканалу Андрэй Еўдачэнка заявіў, што ў Беларусі наспела неабходнасць маштабных рэформаў. Дыпламат тлумачыць, што краіна знаходзіцца паміж саюзнай Расіяй, з аднаго боку, і Еўрапейскім саюзам, з другога.

— Мы на 95% эканамічна залежныя ад Расіі. Прыдумаць новы сцяг ці новы гімн даволі лёгка, але адносіны з Расіяй — самая складаная частка жаданых зменаў, — кажа пасол. Аднак дыпламат не бачыць іх паспяховай рэалізацыі пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай.

— Я не ведаю спадарыні Ціханоўскай, ніколі не сустракаў яе. Яна, павінна быць, добрая гаспадыня. Але маёй краіне патрэбны іншы лідар —з вялікім досведам.

Пасол таксама заявіў, што гатовы прыняць выбар беларускіх грамадзян, калі большасць не падтрымае Аляксандра Лукашэнку.

Гвалт не можа быць апраўданым, лічыць амбасадар. Ён пазначыў, што адказнасць за гвалт нясуць сілавыя ведамствы, а таксама дадаў, што павінны быць прыцягнутыя да адказнасці і тыя, хто мае якое-небудзь дачыненне.

— Калі большасць насельніцтва Беларусі ўсё ж такі захоча адстаўкі прэзідэнта? — запыталіся ў пасла.

— Тады я паслухаю людзей, — адказаў Еўдачэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0