pixabay.com

pixabay.com

2800 злотых (або 629 еўра) брута — столькі будзе складаць мінімальны заробак у наступным годзе ў Польшчы. Пра гэта паведаміла намеснік міністра працы, сям'і і сацыяльнай палітыкі Польшчы Аліна Новак, піша «Радыё Польшча».

Раней меркавалася яго павысіць да 3000 злотых (674 еўра), аднак пандэмія каранавіруса і эканамічны спад прымусілі ўрад перагледзець планы.

У Беларусі у 2020 годзе мінімальны заробак складае 375 рублёў, сёння гэта 122 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0