У МДЛУ ўводзяць прапускны рэжым, з сёння ахоўваць і забяспечваць парадак ва ўніверсітэце будуць супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС Партызанскага раёна, паведамляецца ў сацыяльных сетках універсітэта.
«У мэтах гарантыі бяспечнага функцыянавання МДЛУ і ў сувязі са шматлікімі просьбамі бацькоў, супрацоўнікаў і студэнтаў рэктарат прыняў рашэнне аб увядзенні прапускнога рэжыму, які будзе забяспечвацца на ўсіх уваходах і выхадах ва ўніверсітэт», — напісаў рэктарат.
Уводзіць прапускны рэжым будуць паэтапна.
На першым этапе прайсці ва ўніверсітэт можна будзе па студэнцкіх білетах і пасведчаннях супрацоўнікаў. На заключным этапе увядуць электронную прапускную сістэму.
Нагадаем, што 4 верасня невядомыя жорстка затрымлівалі студэнтаў проста ва ўніверсітэце, якія спявалі ў холе.





