Наяўнасьць атрутных рэчываў з групы «Навічок» у арганізьме расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага пацьвердзілі лябараторыі Францыі і Швэцыі, паведаміў урад Нямеччыны, піша «Радыё Свабода».

Улады Нямеччыны растлумачылі, што зьвярнуліся да эўрапейскіх партнэраў з просьбай правесьці незалежны разгляд вынікаў нямецкіх дасьледаваньняў атручэньня Навальнага.

Нямеччына таксама перадала ўзоры пробаў экспэртам Арганізацыі забароны хімічнай зброі. Яны будуць вывучаныя ў лябараторыях гэтай арганізацыі.

«Мы зноў заклікаем Расею растлумачыць, што адбылося. Мы знаходзімся ў цесным кантакце з нашымі эўрапейскімі партнэрамі і абмяркоўваем зь імі далейшыя крокі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0