Аляксей Навальны, расійскі апазіцыянер, які лечыцца ў Германіі ад атручвання, пагаварыў з нямецкім пракурорам аб замаху на сваё жыццё і заявіў, што плануе вярнуцца ў Расію, як толькі паправіцца, піша The New York Times са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка Службы бяспекі Германіі.

Навальны знаходзіўся ў медыкаментознай коме ў берлінскай бальніцы «Шарытэ», і было незразумела, у якім стане ён будзе, калі прыйдзе ў прытомнасць.

«Ён цалкам усведамляе свой стан, ён цалкам усведамляе, што адбылося, і ён цалкам усведамляе, дзе ён знаходзіцца», — сказаў чыноўнік.

Напярэдадні лабараторыі ў Францыі і Швецыі пацвердзілі, што для атручвання Навальнага, была выкарыстаная мадыфікацыя нервова-паралітычнага рэчыва «Навічок», пра што раней казалі нямецкія дактары. Гэта дае дадатковую ўпэўненасць у датычнасці да атручвання расійскай дзяржавы, піша газета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0