ТАСС

ТАСС

Расія на падставе Дамовы аб калектыўнай бяспецы робіць усё, каб абараніць суверэнітэт Беларусі і даць магчымасць беларускаму народу самому вызначаць будучыню сваёй краіны. Пра гэта заявіў у аўторак спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія-24», піша ТАСС.

«Вось менавіта на гэтай падставе мы робім усё, каб абараніць суверэнітэт Беларусі, каб сам беларускі народ вырашаў, якой будзе будучыня краіны», — сказаў ён.

Валодзін адзначыў, што крыніцай улады ў краіне з'яўляецца беларускі народ. «І ні амерыканцам, ні палякам, ні літоўцам, ні іншым краінам вырашаць лёс Беларусі», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0