Журналіст быў затрыманы 30 жніўня ў Пінску. Супрацоўнікі міліцыі ўтрымлівалі яго каля чатырох гадзін у РАУС. Склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. Ёсць фатаграфіі і відэа, на якіх відаць, што Яўген не ўдзельнічаў у акцыі пратэсту, піша БАЖ.
Учора ў якасці сведкі выступіў супрацоўнік міліцыі, які бачыў, як калегі затрымалі Яўгена Мікалаевіча і вялі да аўтамабіля. Па якой прычыне затрымалі журналіста і дзе знаходзіўся Яўген падчас затрымання, сведка не ведаў.
На пытанне, ці прымаў Мікалаевіч удзел у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве, адказ таксама не даў.