У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля суддзя на пасяджэнні прапаноўвае напісаць заяву аб поўным прызнанні віны. Пры згодзе абвінавачанага суд праходзіць у «скарочаным варыянце» і рашэнне нельга абскардзіць, піша «Радыё Свабода».

24-гадовую Марыну Скідан судзіла Алеся Осіпава. Суддзя пацікавілася, ці прызнае дзяўчына віну, і прапанавала пісьмова гэта пацвердзіць. Дзяўчына пагадзілася, падпісала паперу, і праз некалькі секундаў суддзя вынесла рашэнне: 15 базавых велічынь штрафу. Суддзя не даследавала доказы, не вывучала матэрыялы справы, не давала выступіць Марыне Скідан. Гэта і называецца «скарочаны варыянт».

Суддзя Віктар Казачок разглядаў справу затрыманага інжынера хімічнага завода Ігара Бахмата. Той не падпісаў заяву праз абурэнне людзей ў судовай залі і быў пакараны арыштам на 8 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0