Цела зніклага 4 месяцы таму галоўнага канструктара «Магілёўліфтмаша» Ігара Балабанава знайшлі ў лесе пад Магілёвам, піша TUT.by.

62-гадовы магілёвец пайшоў з дому раніцай 7 мая — з таго дня быў у вышуку як зніклы без вестак.

Балабанаў знік праз 3 дні пасля таго, як, згодна з да гэтага часу не пацверджанымі афіцыйна звесткамі, быў затрыманы генеральны дырэктар «Магілёўліфтмаша» Барыс Кавалеўскі. Па інфармацыі TUT.by, яго затрыманне звязана з карупцыяй і пастаўкамі ліфтаў у Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0