Пра гэта заснавальнік і генеральны дырэктар Wargaming Віктар Кіслы заявіў у інтэрв'ю расійскаму выданню «Канобу».

Аўтар «Канобу» спытаў у топ-менеджара, «як будзе існаваць Wargaming як найбуйнейшая IT-кампанія краіны ў новай палітычнай рэальнасці». Віктар адказаў, што «мы ў палітыцы ніяк не ўдзельнічаем як кампанія, мы робім гульні. Прыватныя грамадзяне любых краін могуць выказваць сваё меркаванне. Ацэньваць палітыку — не наша справа».

Кіраўнік кампаніі дадаў, што не кажа пра рэлакацыю кампаніі. Але адзначыў, што «ёсць група распрацоўшчыкаў, якая можа захацець пераехаць. Яны могуць падысці да мяне і пагаварыць. Калі яны адчуваюць, што ім будзе камфортней у іншым месцы, то мы як кампанія усім ім дапаможам».

Затым топ-менеджар яшчэ раз падкрэсліў, што з Мінска сыходзіць у Wargaming не збіраюцца. Разам з тым у кампаніі «робяць усё, каб ніхто з супрацоўнікаў у гэты напружаны момант не пацярпеў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0