Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць інаўгурацыю Лукашэнкі, заявіўшы, што гэта суверэннае рашэнне афіцыйнага Мінска.

— Я тут не хачу ніяк каментаваць, бо гэта абсалютна суверэннае ўнутранае рашэнне беларускага кіраўніцтва, — прыводзіць словы Пяскова тэлеграм-канал РБК.

Дзмітрый Пяскоў таксама заявіў, што мерапрыемства не прадугледжвала прысутнасць Пуціна. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі прызнаўся, што пра інаўгурацыю яму нічога не было вядома.

Пры гэтым Пяскоў не змог адказаць, ці будзе кіраўнік Расіі віншаваць Лукашэнку з інаўгурацыяй.

— Я не магу вам сказаць. Бываюць, вядома, у пратакольным парадку нейкія віншаванні, ці, можа быць, ён вырашыць патэлефанаваць, але ў сапраўдны момант я не валодаю такой інфармацыяй, — заявіў Пяскоў і нагадаў, што Пуцін ужо віншаваў Лукашэнку з абраннем.

Пяскоў таксама паведаміў, што візіт Пуціна ў Мінск пакуль не плануецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0