За суткі ў Беларусі зафіксавалі 253 выпадкі каранавіруса (пачынаючы з 16 верасня фіксуюць больш за 200 выпадкаў штодня, 76 357 зафіксавалі за ўвесь час).

На 23 верасня ачунялі 73 564 пацыенты (178 за суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Усяго правялі 1 759 393 тэсты.

За ўвесь час памерлі 796 пацыентаў (5 за суткі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0