Павел Лучыновіч. Фота Сяргея Гапона, kp.by

Павел Лучыновіч. Фота Сяргея Гапона, kp.by

Сёння суд Заводскага раёна абвясціў прысуд па справе былога галоўнага архітэктара Мінска Паўла Лучыновіча. Экс-чыноўніка прызналі вінаватым у атрыманні хабару і прызначылі пакаранне ў выглядзе 1,5 года калоніі. Але год экс-чыноўніку было вырашана скінуць па амністыі да 75-годдзя Перамогі. З улікам жа праведзенага ў СІЗА часу, суд прызнаў, што Лучыновіч такім чынам адбыў усё пакаранне. А гэта значыць, з сённяшняга дня ён на свабодзе, піша Tut.by.

Паўла Лучыновіча затрымалі ў сакавіку 2019 года па падазрэнні ў атрыманні хабару ад іпэшніцы Ноны Грышынай, а ў верасні таго ж года яго даставілі з СІЗА на Валадарскага ў бальніцу з інфекцыйным захворваннем і паралічам ніжняй часткі цела. Ён перанёс аперацыю і знаходзіўся на лячэнні. Таму суд над ім перанеслі. Нону Грышыну ж прызналі вінаватай у дачы хабару Лучыновічу і асудзілі на два гады, але неўзабаве яна выйшла на волю па амністыі.

Судовы жа працэс над Паўлам Лучыновічам пачаўся некалькі месяцаў таму, але пра яго не абвяшчалася ў СМІ з-за эпідэміялагічнага становішча, паведамілі TUT.BY у судзе.

Як стала вядома парталу, пракурор запатрабаваў для экс-чыноўніка пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 430 (атрыманне хабару) з ужываннем частцы 2 артыкула 92 Крымінальнага кодэксу - гэта значыць з вызваленнем ад пакарання або заменай пакарання больш мяккім па захворванню. Віну Павел Лучыновіч не прызнаў.

У выніку суд Заводскага раёна прызнаў Лучыновіча вінаватым у атрыманні хабару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0