«Выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, — напісаў у Twitter міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Пэтршычэк. — Таму іх вынік нелегітымны, таму і сённяшняя інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі нелегітымная. Беларуская грамадзянская супольнасць мае поўную падтрымку Чэшскай Рэспублікі. Беларусы заслугоўваюць свабоду», — піша Радыё Свабода.