Сёння паведамляецца аб скарочаных рабочых і навучальных днях на некаторых прадпрыемствах, а таксама ў школах і ВНУ, піша Tut.by

Аб выходным 23 верасня для сваіх супрацоўнікаў сёння абвясціў заснавальнік і CEO Rozum Robotics Віктар Хамянок.

«Калегі, у сувязі са святочнай падзеяй інаўгурацыяй Лукашэнкі — 23 верасня (сёння) у кампаніі Розум Робоцікс аб'яўляецца непрацоўным днём» — жартам напісаў ён у фэйсбуку.

Некаторыя арганізацыі не зрабілі сераду выходным, але скарацілі працоўны дзень.

«У мяне быў запіс сёння на вечар у цэнтр электронных паслуг — толькі што патэлефанавалі і сказалі, што сёння больш працаваць не будуць па «тэхнічных прычынах», — пішуць чытачы.

Вядома, што некаторыя ВНУ і школы адмяняюць урокі ў другую змену і пары. Напрыклад, Ліцэй БДУ адмяніў вячэрнія курсы для абітурыентаў.

Скарацілі час працы і некаторыя гурткі для дашкольнікаў. Так, перадумалі праводзіць заняткі ўвечары ў адным з клубаў дзіцячай гімнастыкі на Сурганава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0