Ягор Марціновіч — чалавек рэдкай смеласці, выключнага прафесіяналізму і ўзорнай сумленнасці. Менавіта таму ён у 30 гадоў узначаліў «Нашу Ніву» і за пару гадоў вывеў наша выданне на новы ўзровень.

Яго затрыманне і крымінальная справа, імаверна, звязаныя з інтэрв'ю дыджэя Сакалоўскага, які расказаў, што на Акрэсціна яго біў у карцары чалавек, падобны да намесніка міністра ўнутраных спраў.

Сакалоўскі цяпер — у Літве. Ён заявіў, што пакінуў краіну пасля таго, як яму пагражалі пасля таго інтэрв'ю.

Lettera scripta manent. Напісанае застанецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?