Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Украіна не прызнае Аляксандра Лукашэнку ў статусе новаабранага прэзідэнта Беларусі.

«Украіна ніколі не ўмешвалася ва ўнутраныя справы Беларусі і заўсёды будзе падтрымліваць беларускі народ. Улічваючы ход выбарчай кампаніі і наступныя падзеі, сённяшняя «інаўгурацыя» Аляксандра Лукашэнкі не азначае прызнанне яго легітымным кіраўніком беларускай дзяржавы», — адзначыў Кулеба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0