Праваабаронцам вядомыя 259 прозвішчаў затрыманых 23 верасня падчас пратэстаў у Мінску і іншых гарадах краіны. Спіс можна пабачыць тут.
Увечары 23 верасня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Усяго ў Беларусі за час прэзідэнцкай кампаніі і пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў затрымалі каля 12 600 чалавек, што складае 0,13% ад насельніцтва краіны.
Мы атрымалі гэтую лічбу, сплюсаваўшы звесткі Міністэрства ўнутраных спраў за асобныя дні.
Пікам затрыманняў сталі 9-12 жніўня, калі, згодна са звесткамі МУС, затрымалі «больш за» 6700 чалавек (дакладных лічбаў за тыя дні МУС не прадаставіў).
Затрыманых у Беларусі за гэтае лета больш, чым было інтэрнавана ў Польшчы часоў «Салідарнасці». Там за перыяд ваеннага становішча былі інтэрнаваныя 10 123 чалавекі.