kino-teatr.ru

kino-teatr.ru

Акцёр Купалаўскага тэатра Андрэй Дробыш быў затрыманы ўчора, 23 верасня, падчас акцыі пратэсту. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзілі яго родныя.

Дробыш быў затрыманы ўчора ўвечары, 23 верасня, у раёне станцыі метро «Усход». Ён быў дастаўлены ў Першамайскі РУУС і пазней пераведзены на Акрэсціна.

Родныя Андрэя размаўлялі з супрацоўнікамі РУУС. Тыя паводзілі сябе ветліва, паведамілі, што Дробыш адчувае сябе добра і ні на што не скардзіўся.

Зараз сям'я акцёра знаходзіцца на сувязі з адвакатам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0