Прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале паведамляе, што ў сераду па краіне прайшло 59 пратэстных акцый з удзелам каля 5 тысяч чалавек. Каля «Галерэі» у Мінску сабралася а 19-й каля трох тысяч.

«Позна ўвечары ў розных частках горада групамі ад 10 да 50 чалавек, а таксама асабістым транспартам неаднаразова блакавалася праезная частка. З мэтай спынення масавых парушэнняў грамадскага парадку з боку агрэсіўна настроеных асоб праваахоўнікі выкарыстоўвалі спецсродкі і тэхніку», — гаворыцца ў паведамленні

Агулам учора былі затрыманы 364 чалавекі (з іх у Мінску — 252). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 320 чалавек, адзначае МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0