БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з паслом Кітая ў Беларусі Цуй Цымінам пракаментаваў папрокі з боку некаторых краін з нагоды «тайнай» інаўгурацыі, піша БелТА.

Лукашэнка адзначыў неканструктыўную пазіцыю, якую займаюць асобныя дзяржавы ў дачыненні да Беларусі.

«Асабліва, што дзіўна, суседзі. Суседзі ад бога, іх не выбіраюць, і нам наканавана жыць разам, сябраваць. Але аказваецца, што не заўсёды так. Суседнія дзяржавы, асабліва Польшча, вы ведаеце, якую пазіцыю занялі, — сказаў ён. — Нават па ўчорашняй інаўгурацыі нейкая не тое крыўда, не тое прэтэнзіі, што мы не паведамілі палякам, літоўцам, украінцам, чэхам ці яшчэ камусьці, што будзем праводзіць гэтае мерапрыемства».

«Ну, па-мойму, па законах Беларусі мы нікога не павінны з заходніх дзяржаў і наогул кагосьці папярэджваць. Гэта ўнутраная справа нашай краіны. І крытыка толькі адна: не то таямніца, не то таінства. Ведаеце, на інаўгурацыю былі запрошаныя каля дзвюх тысяч чалавек разам з вайскоўцамі. І ў таямніцы гэта захаваць практычна немагчыма», — заўважыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0