Бюджэт Беларусі праз зніжэнне нафтаперапрацоўкі і паўзы ў экспарце беларускай нафты страціў у студзені-ліпені 2020 года больш за 400 млн рублёў (больш за $154 млн паводле курса на 24 верасня). Пра гэта паведаміла намеснік міністра фінансаў Алена Печань у інтэрв'ю часопісу «Фінансы. Улік. Аўдыт», піша ТАСС.
«Найбольш праблемнымі з'яўляюцца плацяжы ад знешнеэканамічнай дзейнасці, якія ў поўным аб'ёме залічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт. За 7 месяцаў паступіла крыху больш за 13% ад гадавога плана па вывазных мытных пошлінах на нафту і нафтапрадукты, — адзначыла Печань. — Фактычныя страты казны, звязаныя са зніжэннем нафтаперапрацоўкі і прыпыненнем экспарту беларускай нафты, за гэты перыяд склалі больш за 400 млн беларускіх рублёў».





