Уладзе ў Беларусі варта знайсці дыялог са сваім народам, у адваротным выпадку «гэтай улады не будзе». Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Браціславе на супольным брыфінгу з прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутавай.
«Калі ўлада не спыніць тыя дзеянні, асабліва дзеянні праваахоўнікаў, накіраваныя супраць свайго народу, яны атрымаюць вельмі магутны вынік і адказ ад народа. Калі ўлада не знойдзе магчымасці дыялогу са сваімі роднымі людзьмі, то гэтай улады не будзе», — сказаў ён.





