Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру. Заяўку ў камітэт прэміі адправіў расійскі пісьменнік Сяргей Камкоў.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне, як у Крамлі ацэньваюць ініцыятыву, сказаў, што на Нобелеўскую прэмію вылучаюцца «зусім розныя людзі». «І гэта ініцыятыва тых, хто выступае з такой прапановай. У дадзеным выпадку гэта згаданы вамі пісьменнік. Ёсць пэўная працэдура разгляду намінантаў. Калі рашэнне будзе прынята, ну выдатна. Не будзе прынята, таксама нічога страшнага. Цяжка яшчэ нешта большае сказаць», — паведаміў Пяскоў журналістам, піша meduza.io.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0