Беларуская міліцыя праводзіць праверку па фактах блакавання дарог на пратэстных акцыях у Мінску пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

«Па фактах блакавання дарог, якія мелі месца 23 верасня ў розных частках Мінска, праваахоўнымі органамі праводзіцца праверка ў межах крымінальна-працэсуальнага заканадаўства», — паведаміла ў тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Яна таксама адзначыла, што падраздзяленні ДАІ выяўляюць кіроўцаў, якія стваралі на дарозе аварыйную абстаноўку. Гэтыя вадзіцелі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, пакаранне прадугледжвае штраф да 20 базавых велічынь (540 рублёў) з пазбаўленнем правоў да двух гадоў.

Міліцыя падкрэслівае, што наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый цягне як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць. Апошняя прадугледжвае пакаранне ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0