Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС у сувязі з рэакцыяй шэрагу замежных краін на інаўгурацыю Лукашэнкі.

«Беларускі народ, які з'яўляецца адзінай крыніцай улады і носьбітам суверэнітэту зрабіў свой выбар. Менавіта гэта мае вызначальнае значэнне. Нейкія вынайдзеныя асобнымі гульцамі працэдуры знешняй легітымацыі са усіх кропак гледжання нікчэмныя», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце МЗС.

«Мы даўно з'яўляемся міжнародна прызнанай незалежнай дзяржавай і раўнапраўныя з усімі іншымі на міжнароднай арэне. Забарона на ўмяшанне ва ўнутраныя справы з'яўляецца адным з краевугольных прынцыпаў міжнароднага права, які замацаваны ў артыкуле 2 Статута ААН. Таму беларусы самастойна і без вонкавага ўмяшання выбіраюць кіраўніка сваёй дзяржавы, парламент і мясцовыя саветы. Беларускі народ не мае патрэбы ў «легітымізацыі» сваёй улады з боку саманазваных факультатыўных «легітыматараў».

«Дадзенае пытанне з'яўляецца надуманым і штучным. Спробы асобных краін Захаду паставіць пад сумнеў легітымнасць кіраўніка дзяржавы ні ў якай меры не адлюстроўваюць думкі пераважнай большасці міжнароднай супольнасці.

Асаблівае здзіўленне выклікаюць паводзіны нашых украінскіх суседзяў, якія ўжо нават не спрабуюць закамуфляваць несамастойнасць у прыняцці сваіх знешнепалітычных рашэнняў і не спыняюць паток заяў нібыта са сваімі «прасунутымі» ацэнкамі чамусьці нашай унутрыпалітычнай сітуацыі.

Складваецца адчуванне, што менавіта «навучыцца вучыць» пакуль з'яўляецца галоўным вынікам украіна-еўрапейскага супрацоўніцтва. Пры гэтым закліканыя дагадзіць модным трэндам заявы гучаць ад прадстаўніка ўрада суседняй дзяржавы, якую Беларусь шчыра і бескарысліва падтрымлівае, заняўшы абсалютна незалежную і самастойную пазіцыю. Хоць, мяркуючы па ўсім, кіраўнік МЗС Украіны і не лічыць гэта важным для сваёй краіны.

Але мы працягнем падтрымліваць братэрскі ўкраінскі народ. Беларусь ніколі не ўмешвалася і не мае намеру ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў. Чакаем ад нашых замежных партнёраў аналагічнага падыходу.

Павага, раўнапраўе, улік інтарэсаў адно аднаго — вось асноўныя прынцыпы і прыярытэты, якія ляжаць у аснове нармальнага суіснавання дзяржаў у духу добрасуседства і партнёрства ў інтарэсах усіх грамадзян. Беларусь ніколі не імкнулася і зараз не імкнецца да канфрантацыі»

«Мы — за дыялог. Больш таго, мы неаднаразова на розных узроўнях падкрэслівалі, што зацікаўлены развіваць узаемавыгаднае канструктыўнае супрацоўніцтва з усімі міжнароднымі партнёрамі», — адзначаецца ў заяве МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0