Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Сярэдні заробак у жніўні «бруднымі» склаў 1276,4 рубля, паведамляе Белстат.

Гэтая на 11,1 рубля менш, чым у ліпені.

Прычым заробак знізіўся як у Мінску (да 1766,2 рубля), так і ў абласцях, акрамя Віцебскай, дзе амаль застаўся на ранейшым узроўні (вырасла прыкладна на 30 капеек).

Звесткі аб сярэднім заробку публікуюцца да вылічэння падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1% з заробкаў работнікаў). Гэта значыць, што сярэдні заробак у жніўні пасля ўсіх абавязковых вылікаў, склаў каля 1098 рублёў, звяртае ўвагу TUT.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0