Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія і Канада плануюць увесці санкцыі супраць грамадзян Беларусі за фальсіфікацыю выбараў 9 жніўня і гвалт у адносінах да мірных удзельнікаў акцый пратэсту, якія пачаліся пасля галасавання. Пра гэта са спасылкай на шэсць крыніц паведамляе агенцтва Reuters.

Пры гэтым чатыры крыніцы агенцтва распавялі, што пра санкцыі можа быць абвешчана ўжо ў гэтую пятніцу, 25 верасня. У той жа час суразмоўцы агенцтва папярэдзілі, што абвяшчэнне можа быць адкладзена з-за складанасцяў, звязаных з узгадненнем пазіцый і каардынацыяй дзеянняў паміж краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0