Фатографы Аляксандр Васюковіч і Уладзь Грыдзін выйшлі на волю пасля 11 сутак на Акрэсціна. Паглядзіце, як іх сустракаюць.
Фотакарэспандэнтаў Уладзя Грыдзіна і Аляксандра Васюковіча затрымалі 14 верасня а 21-й гадзіне ў бары «1067» разам з сябрам. У журналістаў забралі абсталяванне, даставілі ў Фрунзенскае РУУС, а потым перавезлі ў ізалятар на Акрэсціна.
Васюковіча і Грыдзіна, якія асвятлялі акцыю пратэсту ў Менску, абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.





