Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 306 выпадкаў каранавіруса.

Такім чынам, больш за 300 выпадкаў упершыню зафіксавана з 1 ліпеня, калі таксама было столькі ж. 2 ліпеня было 274, 3 ліпеня — 299, 4 ліпеня — 274, потым колькасць папаўзла ўніз, а праз некалькі дзён упала і меней за 200.

Усяго ж у Беларусі 76 857 выпадкаў каранавіруса з пачатку пандэміі. За ўвесь час ачунялі і выпісаныя 73 тыс. 925 пацыентаў, праведзена 1 млн. 792 тыс. 426 тэстаў.

За ўвесь час памерлі 807 пацыентаў (5 за суткі).

Рост выпадкаў каранавіруса назіраецца і ў суседніх краінах. Мінздароўя заклікала трымацца правілаў сацыяльнага дыстанцыявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0