Міністэрства замежных спраў Латвіі ўключыла ў санкцыйны спіс 101 беларускага чыноўніка. Адпаведны спіс апублікаваны на сайце МЗС.

Згодна з дакументам, у спіс увайшлі прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта, МУС і падведамных устаноў, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Цэнтральнай выбарчай камісіі і іншых.

У Міністэрстве заявілі, што беларускія ўлады не змянілі сваіх адносінаў да мірных пратэстаў і працягваюць ужываць сілу да пратэстоўцаў, заводзяць супраць іх крымінальныя справы, а таксама блакуюць сайты незалежных СМІ.

Свой пашыраны спіс апублікавала і МЗС Эстоніі, туды ўвайшлі 98 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0