Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак

Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак

Увечары 25 верасня правабаронцы «Вясны» Марфе Рабковай было выстаўлена абвінавачванне, магчыма, па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці. Яна застаецца па вартай у СІЗА №1 г. Мінска.

З адваката Марфы Рабковай узята падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў справы. 

Нагадаем, каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова была затрыманая разам з мужам Вадзімам Жаромскім вечарам 17 верасня і дастаўленая ў ГУБАЗіК. Пазней у іх кватэры адбыўся ператрус, падчас якога была канфіскаваная камп'ютарная тэхніка, тэлефоны, грошы. 

Днём 18 верасня стала вядома, што Марфа знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна, пазней яе перавялі ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага ў Мінску.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, Front Line Defenders, Amnesty International і беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі ў падтрымку Марфы Рабковай і з патрабаваннем да ўладаў аб неадкладным яе вызваленні. Яе прызналі палітзняволенай і вязнем сумлення. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0