Старшыня Падліковай палаты РФ Аляксей Кудрын лічыць мінімальным уплыў падзей у Беларусі на расійскую эканоміку, піша «Інтэрфакс».

«Ну, я б сказаў, што бязладзіца там не моцна ўплывае на нашу эканоміку. Так, у нас высокі аб'ём узаемнага гандлю, і падзеі, што цяпер адбываюцца, ніколі не дадаюць эканамічнай стабільнасці. Але, паўтару, такі ўплыў лічу мінімальным», — сказаў Кудрын у інтэрв'ю тэлеканалу RT, апублікаваным на яго сайце ў панядзелак.

Са слоў Кудрына, ён пакуль не гатовы даваць рэкамендацыі ўладам, як сябе паводзіць, каб зрабіць гэтыя наступствы яшчэ меншымі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна